ваўня́ны гл. воўна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваўня́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ваўня́ны ваўня́ная ваўня́нае ваўня́ныя
Р. ваўня́нага ваўня́най
ваўня́нае
ваўня́нага ваўня́ных
Д. ваўня́наму ваўня́най ваўня́наму ваўня́ным
В. ваўня́ны (неадуш.)
ваўня́нага (адуш.)
ваўня́ную ваўня́нае ваўня́ныя (неадуш.)
ваўня́ных (адуш.)
Т. ваўня́ным ваўня́най
ваўня́наю
ваўня́ным ваўня́нымі
М. ваўня́ным ваўня́най ваўня́ным ваўня́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ваўня́ны шерстяно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваўня́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да воўны. Ваўнянае покрыва. // Зроблены з воўны. Ваўняныя ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́ўна, -ы, ж.

1. Валасяное покрыва авечак.

2. Састрыжанае такое покрыва як матэрыял для вырабу сукна, валёнак і пад.

Часаць воўну.

|| прым. ваўня́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шерстяно́й шарсцяны́, ваўня́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачо́с, ‑у, м.; зб.

Адходы пры часанні воўны і пад.; тое, што і ачоскі. Ільняны ачос. Ваўняны ачос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́ўна (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Шат.). Рус. во́лна, укр. во́вна, ст.-рус. вълна, польск. wełna, в.-луж. wołma, н.-луж. wałma, чэш., славац. vlna, серб.-харв. ву̏на, славен. vółna, балг. въ́лна, макед. волна. Роднасныя літ. vìlnaваўняны волас’, лат. vil̃na ’воўна’, ст.-прус. wilna ’кафтан’, ст.-інд. ū́rṇā ’воўна’, авест. varǝnā, лац. lāna з *vlāna, грэч. λῆνος, λᾱ́νος ’воўна’, магчыма, арм. gełmn ’воўна, лямец’; іншая ступень чаргавання: лац. vellus ’руно’ (Траўтман, 359; Фасмер, 1, 339). Узыходзяць да і.-е. *u̯el‑ ’торгаць, рваць’ (Праабражэнскі, 1, 92; Махэк, LF, 64, 344; БЕР, 206 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)