ваўня́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Пласціністы грыб сямейства сыраежкавых, падобны на рыжык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваўня́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ваўня́нка ваўня́нкі
Р. ваўня́нкі ваўня́нак
Д. ваўня́нцы ваўня́нкам
В. ваўня́нку ваўня́нкі
Т. ваўня́нкай
ваўня́нкаю
ваўня́нкамі
М. ваўня́нцы ваўня́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ваўня́нка ж., бот. волну́ха, волну́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваўня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Пласціністы грыб сямейства сыраежкавых з пушыстым падагнутым краем шапкі, падобны на рыжык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваўня́нка ’грыб ваўнянка’ (БРС, Нас., Касп., Сцяшк. МГ), вавня́нка, вовня́нка ’вельмі горкі грыб (Lactaria necator)’ (Лысенка, ССП); пераносна ’чалавек з дрэнным характарам’. У грыба Agaricus torminosus шляпка пакрыта валаскамі. Таму ў слав. мовах яго называюць ’шарсцяным’, у прыватнасці вытворнымі словамі ад *vьlna ’шэрсць’. Параўн. рус. волнушка, волняшка, укр. вовнянка, польск. wełnianka, ст.-чэш. vlněnka і да т. п. Падрабязна з аглядам літ-ры Мяркулава Очерки, 172–173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вало́вік м., обл., см. ваўня́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

волня́нка зоол. ваўня́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

волну́шка бот., волну́ха прост. ваўня́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валнейка. Гл. ваўнянка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валнушка. Гл. ваўнянка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)