*Меркацыя, міркацыя ’меркаванне’ (Грыг.). Беларускае. Утворана пры дапамозе лац. суфікса ‑(а)цыя (пашыранага ў дыялектах, параўн. драг. страмо́цыя ’сорам’) ад мерка‑ваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вась-вась-вась ’падзыўныя словы для кормнага кабана’ (Янк. III). Рус. дыял. вац!, ва́цу́! ’тс’, укр. ваць!, вацю́! ’тс’. Як думаў Р. Смаль–Стоцкі, гэта варыянты слова паць! < паця́ ’парася’. Супраць гэтай версіі Рудніцкі (1, 329), які лічыць, што усё гэта варыянт выклічніка ацю! (адгоннае слова для свіней; да форм апошняга параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 123–124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́панка: гуляць у клепанкі ’гуляць у хованкі’ (ТС). Калі клепанка ’хованка’, то можна рэканструяваць *клепаць ’ха-ваць© Надзейных славянскіх паралелей няма. Але карысна звярнуцца да балтыйскай лексічнай групы, якая прадстаўлена ст.-прус. auklipts ’схаваны’, лат. pieklept ’замыкаць, зачыняць’, літ. slėpti ’хаваць’ (< * skiepti), лат. slėpt ’тс’. Таму не выключана балтыйскае паходжанне слова (параўн. Тапароў, Прус., А — , 149–150). Параўн., аднак, шлёпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вяцю-вяцю, вецю́‑вецю́ ’падзыўныя словы для свіней’ (КСТ). Укр. ваць, вацю, вець (Грынч.), вац‑вац, вацьваць, вец‑вец, вець‑вець (Лыс., Пал.). З паметай «юж.» вацу, вацю, вачу (Даль), вац‑вац‑вац (Раст.) ’тс’. Існуючыя этымалогіі (Смаль-Стоцкі, Приміт., 148: ваць < паць‑паць ад паця ’парася’; Рудніцкі, 1, 329, якому сувязь укр. вець‑вець з воклічам ацю! уяўляецца больш падыходзячай) не пераконваюць. Для першай, аднак, можна знайсці падтрымку на ўкраінскай тэрыторыі; параўн. у Грынчанкі: «Біжу, як те поросятко, як на його скаже: «паць! паць!» або вацюкне». Не выключана таксама, што маг. уцю! Уцю куды! ’воклічы, якімі заганяюць парасят у хлеў’ (З нар. сл.) адпавядае поглядам Рудніцкага. Улік матэрыялаў рускіх дыялектаў дазваляе прапанаваць больш надзейную версію. Маг. выць! Выць куды! (З нар. сл.) ’воклічы, якімі адганяюць парасят’ знаходзяцца, бясспрэчна, у непасрэднай сувязі з рус. смал. выть‑выть‑выть ’словы, якімі падзываюць парасят і падсвінкаў’ (СРНГ). На іншай рускай тэрыторыі тыя ж словы ўжываюцца як падзыўныя для авечак: выть‑выть‑выть (куйб., СРНГ), вец‑вец‑вец, вечь‑вечь‑вечь (тамб., разан., СРНГ), веч‑веч, вещ‑вещ (СРДГ) і г. д.; дадаткова гл. АРНГ, к. 228. Такім чынам, атрымоўваецца пазіцыя, у якой бел. і ўкр. словы з’яўляюцца толькі пагранічнымі ў адносінах да рускай лексікі, і іх магчыма разглядаць як пранікненні з рускай тэрыторыі. Фармальныя змены — вынік спецыфікі ўжывання падобных слоў, якія да таго ж знаходзяцца ў рыфма-рытмічных адносінах. Параўн. метатэзы: цку‑цку < куц-куц (АРНГ), баська‑баська < кабась‑кабась (Германовіч, Междом.) і г. д. Больш істотны «семантычны» бок пытання, аднак ёсць вялікая колькасць прыкладаў, якія дэманструюць пераносы: падзыўныя словы → адгонныя словы, падзыўныя словы для адной жывёлы → падзыўныя словы для іншай і да т. п. Падрабязней аб гэтым Германовіч, Междом., 55 і наст. Звычайна і часта для падзыву свіней ужываюцца падзыўныя словы для авечак: куць-куць (з варыянтамі), вець‑вець і г. д., гл. АРНГ, камент., 1051–1054, к. 223–224; Германовіч, Междом., 55–56, 61. Параўн. яшчэ тоеснасць: кацю‑кацю/вацю‑вацю, кеч‑кеч/веч‑веч ’падзыўныя словы для свіней’ (Лыс., Пал.). Дадаткова параўн. яшчэ баша‑баша ’падзыўныя словы для авечак’ (ДАБМ, камент.) і баша‑баша ’падзыўныя словы для свіней’ (СБГ). Да разглядаемай групы слоў адносіцца і бел. вешка (вешка-раба) ’тс’ (Шпіл.); параўн. рус. дыял. вʼешка ’падзыўное слова для авечак’ (АРНГ, Камент.). Магчыма, аднак, што рус. вʼешка да вʼешынʼка, вʼешенʼка, вʼеженʼка (там жа). Частка разглядаемых слоў паходзіць, відаць, ад назваў тыпу ’авечка’, для іншых неабходна шукаць больш падыходзячыя тлумачэнні. Не пераконвае спроба Германовіча звязаць падзыўныя словы выч і пад. з рус. (ст.-рус.) выть ’надзел зямлі, ракі; ежа, час для ежы’ і г. д., якія і фармальна падобны толькі для часткі падзыўных (рус. выть‑выть, напр.). Гл. яшчэ адносна рус. вычь. Фасмер, 1, 372 (трактуецца як гукапераймальнае; параўн. між іншым у Даля, 1, 830: «Вячить вор., ряз. блеять, кричать как овцы, отчего вяч-вяч, выч-вычь, зазывная кличка овец»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апрата́ць (БРС), апра́тваць (Сцяц.), апря́тывыць, ‑цца (Бяльк.), апра́та́цца (Сцяшк.); апра́таць, ‑ацца, ваць ’агледзець, памыць (дзіця, сябе, хворага, нябожчыка)’ (Янк. II); апратка (Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк., Жд.), опратка (Клім.), вопратка (БРС). Рус. дыял. опрятывать(ся) ’прыбіраць, прыводзіць у парадак; памыць, вычасаць, апрануць; пахаваць нябожчыка, абмыць, адзець яго’, рус. опрятный ’ахайны’ (аб яго паходжанні Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 180–181; Львоў, РР, 1968, 3, 66), укр. опрятувати, опратувати, прятати, опратати ’прыбраць; апрануцца ў прыгожае адзенне’; прятати ’ўбіраць, хаваць нябожчыка’; апратний ’ёмкі’ (Паламарчук, ЛБ, 6), польск. oprzątač ’убіраць, у прыватнасці наглядаць за дамашняй жывёлай’, sprzątać ’прыбіраць, убіраць’, славац. spratať ’убіраць, хаваць; есці’, spratný ’ёмкі; уступчывы (пра чалавека)’, балг. опретвам ’пачынаю працу, рыхтуюся да працы’, за̀претвам ’пачынаю працу, закасваю рукавы’, серб.-харв. за̀претати ’засыпаць вуголле попелам’, магчыма (паводле Праабражэнскага, Фасмера), славен. spréten ’спрытны, лоўкі’, ст.-бел. опрятка (Анічэнка, Праблемы філал., 11), опратали ’абмылі’ (1562, Карскі, Труды, 206). Ст.-рус. опрятати ’ўбраць, укрыць; падрыхтаваць нябожчыка да пахавання’, опрятатися ’прыбраць сябе, падрыхтавацца да смерці’, ст.-слав. пратѧти ’ўціскаць, стрымліваць’. Апратаць ад *pręt(ati) ’хаваць’ (// *prǫt‑) з развіццём значэнняў: ’пакрываць’ > ’апранаць’ > ’чапурыцца’ ці ’хаваць непатрэбныя рэчы’ > ’убіраць’ > ’мыць’; ’хаваць нябожчыка’ > ’рыхтаваць да пахавання’ > ’мыць’. Гэтыя значэнні ў сваім развіцці перакрыжоўваліся. Беларуская мова найбольш развіла ў словах вопратка (апратка), апратаць значэнні ’адзець’, што дае пэўную падставу для сцвярджэнняў аб «уласнабеларускім» характары згаданых слоў (адпаведныя рускія і ўкраінскія факты пашыраны найбольш на тэрыторыі, блізкай да Беларусі). Супрун, Веснік БДУ, 1971, 2, 62–64. Гл. апранаць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)