Ватро́ўка ’ятроўка, жонкі родных братоў адна для адной’ (Бяльк.). Дыялектная форма да ятроўка (гл.), прасл. *jętry. Форма ватро́ўка, відавочна, узнікла з пратэтычным в‑ з *атро́ўка пасля ўтраты йотацыі (ятро́ўка*атроўка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вятро́ўка ’ятроўка’ (Жд., 2), ветроўка (КТС). Утвораны ад ятроўка (гл.) у выніку далучэння пратэзы в‑ (аб тэрыторыі распаўсюджання пратэзы гл. ДАБМ, к. 47). Параўн. вячай/ячай, вікона/ікона і інш. Больш падрабязна аб такой з’яве гл. пад вячай. Гл. яшчэ ватроўка ’ятроўка, жонкі родных братоў адна для другой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)