Вась-вась-вась ’падзыўныя словы для кормнага кабана’ (Янк. III). Рус. дыял. вац!, ва́цу́! ’тс’, укр. ваць!, вацю́! ’тс’. Як думаў Р. Смаль–Стоцкі, гэта варыянты слова паць! < паця́ ’парася’. Супраць гэтай версіі Рудніцкі (1, 329), які лічыць, што усё гэта варыянт выклічніка ацю! (адгоннае слова для свіней; да форм апошняга параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 123–124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каба́сь (кабась-кабась) ’падзыўныя словы для вепрука’ (З нар. сл., КСТ, Мат. Гом.), кабусь! кабусь! ’тс’ (Маш.). Укр. кабась ’тс’. Рус. зах.-бран. кабась‑кабась ’тс’, рус. кабась ’ласкавы зварот да кабана’. Усх.-слав. утварэнне ад назвы кабана з фанетычнымі зменамі або рэгулярнымі для такога тыпу слоў, або пад уплывам іншых падзыўных (напр., вась‑вось і пад.). Магчыма і ўтварэнне з кабаська‑кабаська (гл.), якое ад памянш. назвы кабана кабаська (Некр.), кабусік (Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)