вастрано́сы, -ая, -ае.

З вострым вузкім носам (пра жывых істот і прадметы).

В. хлапчук.

Вастраносыя чаравікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вастрано́сы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вастрано́сы вастрано́сая вастрано́сае вастрано́сыя
Р. вастрано́сага вастрано́сай
вастрано́сае
вастрано́сага вастрано́сых
Д. вастрано́саму вастрано́сай вастрано́саму вастрано́сым
В. вастрано́сы (неадуш.)
вастрано́сага (адуш.)
вастрано́сую вастрано́сае вастрано́сыя (неадуш.)
вастрано́сых (адуш.)
Т. вастрано́сым вастрано́сай
вастрано́саю
вастрано́сым вастрано́сымі
М. вастрано́сым вастрано́сай вастрано́сым вастрано́сых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вастрано́сы остроно́сый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вастрано́сы, ‑ая, ‑ае.

1. З вострым, тонкім носам (пра жывыя істоты).

2. Які мае доўгі, вузкі нос, насок. Вастраносыя бацінкі. □ Носіць вадзяная пустыня на ўлоннях сваіх быстрыя вастраносыя чаўны і лёгкія чайкі-душагубкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

востроно́сый разг. вастрано́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

остроно́сый вастрано́сы; (остроклювый) вастрадзю́бы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вастра... (гл. востра...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «востра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: вастраверхі, вастраносы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вастрано́с

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вастрано́с вастрано́сы
Р. вастрано́са вастрано́саў
Д. вастрано́су вастрано́сам
В. вастрано́са вастрано́саў
Т. вастрано́сам вастрано́самі
М. вастрано́се вастрано́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дні́шча, ‑а, н.

Дно вялікай пасудзіны, пласкадоннага судна і пад. Вастраносы човен пры кожным удары вёслаў падскаквае і плюхае днішчам па, вадзе, разганяючы дробных рыбак. Шашкоў. Надзя сядзела на днішчы перакуленага вядра і чысціла бульбу. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старыка́н, ‑а, м.

Разм. Стары чалавек, стары. [Тапаркоў:] — А як сям’я, бацька Гэлі? Сімпатычнейшы старыкан. Навуменка. Ніхто не разумее сабе дэпо без фігуры гэтага сівага, любага старыкана. Шынклер. Вастраносы гаспадар флягі ахвотна растлумачыў: — Бярозавік на хлебных скарынках. Учора ў мястэчку адзін старыкан удружыў. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)