василёк м., бот. васілёк, -лька́ м.; вало́шка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
васілёк, -лька́ ж., бот. василёк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вало́шка ж., бот. василёк м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Васілёк ’валошка’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк. МГ); ’пустазелле’ (КЭС), васількі́ ’Centaurea cyanus L.’ (Бейл.), ва́сількі ’тс’ (Мядзв.), ва́сілька (Шатал.). Рус. василёк, укр. васильо́к. Старое (яшчэ ст.-рус.) запазычанне з грэч. мовы (грэч. βασιλικόν) (Мацэнаўэр, Cizí sl., 364; Фасмер, Этюды, 42; Праабражэнскі, 1, 67; Шанскі, 1, В, 22). Брукнер (18) лічыў, што назва кветкі запазычана з польск. bazylika, што менш верагодна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)