вар’ява́цца, -р’ю́юся, -р’ю́ешся, -р’ю́ецца; -р’ю́йся; незак.

Знаходзіцца ў стане крайняга ўзбуджэння, злосці, раз’юшанасці.

|| зак. узвар’ява́цца, -р’ю́юся, -р’ю́ешся, -р’ю́ецца; -р’ю́йся і развар’ява́цца, -р’ю́юся, -р’ю́ешся, -р’ю́ецца; -р’ю́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вар’ява́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вар’ю́юся вар’ю́емся
2-я ас. вар’ю́ешся вар’ю́ецеся
3-я ас. вар’ю́ецца вар’ю́юцца
Прошлы час
м. вар’ява́ўся вар’ява́ліся
ж. вар’ява́лася
н. вар’ява́лася
Дзеепрыслоўе
цяп. час вар’ю́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вар’ява́цца несов. беснова́ться; беси́ться; безу́мствовать; сумасше́ствовать; неи́стовствовать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вар’ява́цца, ‑р’ююся, ‑р’юешся, ‑р’юецца; незак.

Знаходзіцца ў стане крайняга ўзбуджэння, злосці, раз’юшанасці. — Гэта не людзі, а ліха ведае што такое! — у шаленстве крычаў Бергнер і ўжо не хадзіў па пакоі, а бегаў з кутка ў куток, вар’яваўся. Гурскі. А ў самога ў мяне кіпела, вар’явалася ад зайздрасці нутро. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развар’ява́цца гл. вар’явацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узвар’ява́цца гл. вар’явацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безу́мствовать несов. шале́ць, вар’ява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беснова́ться несов. вар’ява́цца, шале́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумасше́ствовать несов. шале́ць, вар’ява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павар’ява́цца, ‑р’ююся, ‑р’юешся, ‑р’юецца; зак.

Разм. Вар’явацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)