Варста́к ’ткацкі станок’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. верста́к. Запазычанне з польск. warstat (> бел. варста́т, гл.) з афармленнем суфіксам ‑ак. Падрабязней гл. пад варста́т, варшта́т (Праабражэнскі, 1, 76; Фасмер, 1, 300; Шанскі, 1, В, 64; Брукнер, 603).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варшта́т ’варштат; ткацкі станок’ (БРС, Гарэц., Інстр. II, Влад., 199). Запазычанне з польск. warsztat (а гэта з ням. Werkstatt; гл. Брукнер, 603). Параўн. варста́т, варста́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варста́т ’ткацкі станок’ (Сцяшк. МГ, Шатал.); ’сталярны станок’ (Шатал., Сцяшк. МГ); ’драўляная квадратная скрыня пад жорнамі’ (КЭС). Ст.-бел. варстат, верстат, ворстат (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. (ст.-польск.?) warstat (не з польск. warsztat; з гэтага апошняга бел. варштат, гл.). Форма warstat была ў польск. мове ў XVI ст. (гл. Брукнер, 603); яе можна разумець і як мазурскую. Першакрыніца — ням. Werkstatt (Брукнер, 603; Булыка, Запазыч., 56; Фасмер, 1, 300). Параўн. варшта́т, варста́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)