Вараку́ша, варакушка ’птушка атрада вераб’іных, Luscinia svecica, кралька’ (КТС, Інстр. II). У аснове назвы ляжыць гукаперайманне. На здольнасць птушкі пераймаць і падрабляць чужыя галасы ўказваюць Даль, 1, 164; СРНГ, 4, 43. Гл. Праабражэнскі, 1, 65; Фасмер, 1, 274.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варакуза ’няўклюда’ (Шатал.). Экспрэсіўны назоўнік, які хутчэй за ўсё з’яўляецца адным з фанетычна-марфалагічных варыянтаў назоўнікаў з гнязда слоў, роднасных вараскацца (гл.). Параўн. рус. варазгаться, варачкаться, вараксаться ’рабіць што-небудзь няўмела і вельмі марудна’, варака, варакса, варакуша, варакша ’той, хто дрэнна працуе’, варахала, варахоба, варахта ’няспрытны, неакуратны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)