Варакуза ’няўклюда’ (Шатал.). Экспрэсіўны назоўнік, які хутчэй за ўсё з’яўляецца адным з фанетычна-марфалагічных варыянтаў назоўнікаў з гнязда слоў, роднасных вараскацца (гл.). Параўн. рус. варазгаться, варачкаться, вараксаться ’рабіць што-небудзь няўмела і вельмі марудна’, варака, варакса, варакуша, варакша ’той, хто дрэнна працуе’, варахала, варахоба, варахта ’няспрытны, неакуратны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вараскацца ’пэцкацца’ (Мядзв.). Фасмер (1, 273) услед за Ільінскім (ИОРЯС, 16, 4, 19 і наст.) параўноўвае з рус. дыял. варызгать ’пэцкаць’. Рудніцкі (1, 313) лічыць укр. вараскати ’пераварочваць’ кантамінацыяй укр. вертати і ўкр. тараскати. Варыянты гэтага дзеяслова гл. у артыкуле варакуза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)