вара́г

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вара́г вара́гі
Р. вара́га вара́гаў
Д. вара́гу вара́гам
В. вара́га вара́гаў
Т. вара́гам вара́гамі
М. вара́гу вара́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вара́г,

гл. варагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варя́г ист. вара́г, -га м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вара́гі, ‑аў; адз. вараг, ‑а, м.

Старажытнаруская назва жыхароў Скандынавіі, якія ў 9–10 стст. рабілі паходы на Русь для гандлю і рабаўніцтва, а таксама служылі ў княжацкіх дружынах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́рыжкі ’пальчаткі’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і рус. ва́режка, ва́рега, ва́рьга, варяга ’пальчатка’ (да варя́гвараг’; гл. Фасмер, 1, 274). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што бел. ва́рыжкі запазычана непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., каго-што.

1. Знішчыць, разбурыць узрывам. Падарваць танк. Падарваць мост. □ Каб не здавацца ў рукі ворагу, «Вараг» падарвалі і падтрымалі славу рускага флоту. Колас.

2. перан. Нанесці шкоду, аслабіць, разладзіць. Падарваць аўтарытэт. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства, устоі векавечнай цемры, няволі. Купала. // Разм. Сапсаваць сваё або чыё‑н. здароўе. [Асмалоўскі:] — Хоць бы пасаромеўся, што нябожчыцу-жонку падарваў на рабоце. Сіўцоў.

•••

Падарваць жывот (жываты) — тое, што і надарваць жывот (жываты) (гл. надарваць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)