ва́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́нны ва́нная ва́ннае ва́нныя
Р. ва́ннага ва́ннай
ва́ннае
ва́ннага ва́нных
Д. ва́ннаму ва́ннай ва́ннаму ва́нным
В. ва́нны (неадуш.)
ва́ннага (адуш.)
ва́нную ва́ннае ва́нныя (неадуш.)
ва́нных (адуш.)
Т. ва́нным ва́ннай
ва́ннаю
ва́нным ва́ннымі
М. ва́нным ва́ннай ва́нным ва́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ва́нны ва́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ванны (у 1 знач.). // Абсталяваны ваннамі. Ванныя памяшканні.

2. у знач. наз. ва́нная, ‑ай (‑ае), ж. Пакой, прызначаны для ванны (у 1 знач.). [Яраш] распрануўся і, памыўшы ў ваннай рукі, заглянуў на кухню. Шамякін. [Інжынер:] — У мяне ўся сям’я — я ды жонка, а далі ў новым катэджы аж тры пакоі з ваннай: жыві, калі ласка. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Вялікая прадаўгаватая пасудзіна для мыцця, купання.

Мыцца ў ванне.

2. Мыццё ці лячэнне ў такой пасудзіне.

Прыняць ванну.

Лячэбныя ванны.

3. перан. Лячэнне ўздзеяннем чаго-н. (вады, паветра, сонца) на цела.

Сонечныя ванны.

4. У тэхніцы: пасудзіна рознай формы і памеру для вадкасці, у якую апускаюць розныя прадметы пры іх апрацоўцы.

Фарбавальная в.

|| памянш. ва́нначка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 4 знач.).

|| прым. ва́нны, -ая, -ае.

В. пакой або ванная (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́нна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ва́нна ва́нны
Р. ва́нны ва́ннаў
Д. ва́нне ва́ннам
В. ва́нну ва́нны
Т. ва́ннай
ва́ннаю
ва́ннамі
М. ва́нне ва́ннах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ва́нный ва́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нарза́н, -у, м.

Вуглякіслая мінеральная лячэбная вада.

|| прым. нарза́нны, -ая, -ае.

Нарзанныя ванны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радо́навы хим. радо́новый;

~выя ва́ннымед. радо́новые ва́нны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радо́н, -у, м.

Радыеактыўны хімічны элемент, газ, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

|| прым. радо́навы, -ая, -ае.

Радонавыя ванны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

водалячэ́нне, ‑я, н.

Сістэма лячэння хворых вадой (ванны, душы, купанне і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)