Ва́льнуць ’з усёй сілы стукнуць’ (З нар. сл.); ’ударыць’ (Жд.). Да валіць ’кідаць на зямлю, прымушаць упасці’ або валяць ’пачынаць што-небудзь рабіць з энергіяй, з імпэтам’; параўн. валяй, валяйце ’дзейнічай(це)’. Націск можна тлумачыць аналогіяй з бахнуць, стукнуць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валяну́ць ’пайсці густа (пра снег); ударыць’ (КТС). Да валіць. Параўн. вальнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)