вальнаду́мны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вальнаду́мны |
вальнаду́мная |
вальнаду́мнае |
вальнаду́мныя |
| Р. |
вальнаду́мнага |
вальнаду́мнай вальнаду́мнае |
вальнаду́мнага |
вальнаду́мных |
| Д. |
вальнаду́мнаму |
вальнаду́мнай |
вальнаду́мнаму |
вальнаду́мным |
| В. |
вальнаду́мны (неадуш.) вальнаду́мнага (адуш.) |
вальнаду́мную |
вальнаду́мнае |
вальнаду́мныя (неадуш.) вальнаду́мных (адуш.) |
| Т. |
вальнаду́мным |
вальнаду́мнай вальнаду́мнаю |
вальнаду́мным |
вальнаду́мнымі |
| М. |
вальнаду́мным |
вальнаду́мнай |
вальнаду́мным |
вальнаду́мных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вальнаду́мны вольноду́мный, свободомы́слящий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вальнаду́мны, ‑ая, ‑ае.
Прасякнуты вальнадумствам, схільны да вальнадумства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вальнаду́мства, -а, н.
Крытычныя або негатыўныя адносіны да існуючых парадкаў [спачатку да рэлігіі].
|| прым. вальнаду́мны, -ая, -ае.
В. настрой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вольноду́мный вальнаду́мны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вольномы́слящий прил. вальнаду́мны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свободомы́слящий
1. свабодамы́сны;
2. (вольнодумный) вальнаду́мны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вальнаду́мец ’той, хто вызначаецца вальнадумствам’ (Яруш., 30), вальнадумны (БРС). Калька з ням. Freidenker, магчыма, праз польскае (wolnomyśliciel) або рускае (вольнодумец) пасрэдніцтва (Шанскі, 1, В, 155).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
якабі́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Гіст. Які мае адносіны да якабінца (у 1 знач.), якабінства (у 1 знач.). Якабінская дыктатура.
2. Уст. Рэвалюцыйных вальнадумны.
•••
Якабінскі клуб — палітычная арганізацыя перыяду французскай буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сваво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Гарэзлівы, дураслівы, гуллівы. І дарма, што на першы погляд яна [Кася] здавалася свавольным дзіцем, слова маткі было для яе святым законам. Васілевіч. У сцэне з Якімам Сарокам Паўлінка — Караткевіч пяшчотная, свавольная, гарэзлівая, наіўная і разумная. «ЛіМ». / у перан. ужыв. Ветрык свавольны пранёсся, Долу нагнуўшы калоссе... Лойка. // Вальнадумны, мяцежны. За смерць мяцежных і свавольных, за смерць дзяўчат і юнакоў дакляравалі каты волю — за блізкіх кроў, за родных кроў!.. Дудар.
2. Схільны да свавольства; упарты, неслух. Поп, вядома, мог бы пакараць Андрэя, але ён сам меў столькі грахоў, што пабаяўся крануць гэтага свавольнага шляхцюка. Чарнышэвіч. // Які выражае свавольства, сведчыць пра яго. Кавалёва бачыла, як ружавелі твары дзяўчат, як загараліся свавольным агнём вочы хлопцаў. Дуброўскі. Людзі свавольнай натуры з яго [Астаповіча] нават смяяцца пачалі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)