валтузня́, -і́, ж. (разм.).

Шумны бязладны рух.

За сцяной чулася нейкая в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валтузня́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. валтузня́
Р. валтузні́
Д. валтузні́
В. валтузню́
Т. валтузнёй
валтузнёю
М. валтузні́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

валтузня́ ж., разг. возня́; бара́хтанье ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валтузня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Шумны бязладны рух. На двары суседняй будкі валтузня, крыкі каманды, ляскат зброі. Навуменка. Калі і хацеў ушыцца сюды хлопец, то нямала было валтузні і піску. Вітка.

2. Справа, якая патрабуе многа ўвагі, турботы. [Турцавіч:] — Зброю павезлі? — Павезці то павезлі, але колькі было валтузні, — расказваў Залескі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валтузня. Гл. валтузіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тузані́на, -ы, ж. (разм.).

Валтузня, штурханне; бойка.

Пачаліся крыкі і т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возня́ ж., разг.

1. (суетня) мітусня́, -ні́ ж., валтузня́, -ні́ ж.;

2. (хлопоты) важда́нне, -ння ср., важдані́на, -ны ж., валтузня́, -ні́ ж., кло́пат, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валту́зіна ’спрэчка, звадка, валтузня’ (КТС). Да валтузіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Напалохаўшы, разагнаць у розныя бакі. Відаць, валтузня з ляшчом распудзіла рыбу, і Косціку зноў прыйшлося сядзець без занятку доўгі час. Ляўданскі. — Без лодкі мы тут не дадзім рады, — апаў духам Іван. — Распудзім толькі баброў... Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валы́нка1 ’музычны інструмент’ (БРС). Усходнеславянскае слова: рус. волынка, укр. волинка. Ад тапоніма Валынь (Фасмер, 1, 347; Шанскі, 1, В, 154).

Валы́нка2валтузня, клопат’ (Бір. Дзярж.); ’сварка’ (Сцяшк. МГ); ’валакіта’ (Бяльк.). Рус. волынка ’тс’. З фразеалагічнага выразу цягнуць валынку; гл. валынка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)