ва́лкі, -ая, -ае (разм.).

1. Які добра і хутка ўвальваецца.

Валкае сукно.

2. Пра паходку: хісткі, з перавальваннем з боку на бок.

|| наз. ва́лкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Валкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Валкі́
Р. Валко́ў
Д. Валка́м
В. Валкі́
Т. Валка́мі
М. Валка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ва́лкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́лкі ва́лкая ва́лкае ва́лкія
Р. ва́лкага ва́лкай
ва́лкае
ва́лкага ва́лкіх
Д. ва́лкаму ва́лкай ва́лкаму ва́лкім
В. ва́лкі (неадуш.)
ва́лкага (адуш.)
ва́лкую ва́лкае ва́лкія (неадуш.)
ва́лкіх (адуш.)
Т. ва́лкім ва́лкай
ва́лкаю
ва́лкім ва́лкімі
М. ва́лкім ва́лкай ва́лкім ва́лкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ва́лкі

1. (о шерсти) хорошо́ поддаю́щийся ва́лке;

2. (о походке) ва́лкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́лкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які добра і хутка ўвальваецца. Валкая шэрсць. Валкае сукно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вало́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вало́к валкі́
Р. валка́ валко́ў
Д. валку́ валка́м
В. вало́к валкі́
Т. валко́м валка́мі
М. валку́ валка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ва́лак

‘валік’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ва́лак ва́лкі
Р. ва́лка ва́лкаў
Д. ва́лку ва́лкам
В. ва́лак ва́лкі
Т. ва́лкам ва́лкамі
М. ва́лку ва́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

Доўгая града згрэбенага сена, збажыны і пад.

Зграбаць сена ў валкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ва́лка
Р. ва́лкі
Д. ва́лцы
В. ва́лку
Т. ва́лкай
ва́лкаю
М. ва́лцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

валкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Зграбаць скошаную траву, збажыну і пад. ў валкі.

В. сена.

|| наз. валкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)