Валды́р ’пухір, гуз’ (Касп.). Фасмер (1, 338) лічыць слова няясным. Бел. валдыр, магчыма, з’яўляецца русізмам (рэгіянальным запазычаннем). Не выключана бел. валдыр < вадыр ’пухір, гуз, нарыў’; параўн. рус. волдырь ’вадзяны пухір’. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 91; Шанскі, 1, В, 147.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вады́р ’пухір’ (БРС); ’вадзяны пухір ад апёку’ (Бір., Бір. Дзярж.); ’гуз, пухір’ (КСТ). Да ва́дзіць, магчыма. Значэнне ’вадзяны пухір’ указвае і на сувязь з вада́; параўн. вадзя́нка ’вадзяны пухір’. У слове можна бачыць кантамінацыю валдыр і вада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валбу́ка, валбучча ’нарасць на целе, дрэве’ (КТС, КЭС), вальбука ’тс’ (Янк. II). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, кантамінацыя валдыр і букаць ’біць’. Параўн. рус. балбука ’тс’ (Даль, 1, 161), а таксама волвеня, волвенка, волвянка ’грыб’ і ’ўдар, аплявуха’, вал ’нарыў’ (СРНГ, 4, 20).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)