Валакці́ ’валачы’ (Бяльк.). Гл. валачы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валакня́ ’павольнае дзеянне, цяганне па судах і пад.’ (Нас.). Да валакці ’марудзіць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валачы́ць ’баранаваць’ (БРС, Шатал., Выг. дыс., Юрч.); ’часаць воўну’ (Юрч., Хрэст. дыял.), валакці, валакчы ’тс’ (Гарэц.), валачынне ’баранаванне’ (Выг. дыс.). Да валачы ’цягнуць’ < прасл. *volčiti, *velkti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́валак ’след пахучай прынады, пракладзены з мэтай прывабіць звера’ (гродз., Жыв. НС). Бязафікснае ўтварэнне ад павалакці < валакці (гл.): …курыцу ці якую пташку … цягнуў на вяроўцы па сьнезі, рабіў повалак. Потум на гэтум повалаку расстаўлёў петлі ці пасткі (тамсама); параўн. по́валакам ’поцягам, волакам’ (Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валачы́ ’цягнуць, несці’ (КТС), валакці ’тс’ (Бяльк.). Рус. волочить, укр. волочь, волочити, польск. włóczyć, в.-луж. włočič, н.-луж. włocyś, чэш. vláčiti, славац. vláčiť, балг. вла́ча, макед. влачи, серб.-харв. вла́чити, славен. vláčiti з тымі ж значэннямі. Прасл. *volčiti. І.‑е. паралелі: літ. velkù, vil̃kti ’цягнуць’, грэч. ἕλκω ’цягну’ (Праабражэнскі, 1, 93; Фасмер, 1, 345; Шанскі, 1, В, 152; Рудніцкі, 1, 468; Брукнер, 627; БЕР, 1, 164; Махэк₂, 693–694).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)