важне́цкі, -ая, -ае (разм.).

1. Вельмі добры, выдатны.

Важнецкія работы.

2. Велічны, фанабэрысты.

В. выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

важне́цкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. важне́цкі важне́цкая важне́цкае важне́цкія
Р. важне́цкага важне́цкай
важне́цкае
важне́цкага важне́цкіх
Д. важне́цкаму важне́цкай важне́цкаму важне́цкім
В. важне́цкі (неадуш.)
важне́цкага (адуш.)
важне́цкую важне́цкае важне́цкія (неадуш.)
важне́цкіх (адуш.)
Т. важне́цкім важне́цкай
важне́цкаю
важне́цкім важне́цкімі
М. важне́цкім важне́цкай важне́цкім важне́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

важне́цкі прост. важне́цкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

важне́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Вельмі добры, выдатны; важны (у 3 знач.). Футбольная пляцоўка тут будзе важнецкая: месца такое, што і раўняць не трэба. Даніленка. — Хадзі, Ганька, — кліча ён [дзядзька] з кухні, — паглядзі, якія важнецкія туфлі ў цябе будуць. Васілевіч.

2. Важны (у 2 знач.). Ужо ў разгары быў даклад, Як шась асёл. І ў першы рад З важнецкім выглядам падаўся. Бачыла. І шэрая світка зусім ні пры чым, — У дзеда важнецкі інспектарскі чын. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Важне́цкі (БРС). Да важны (гл.). Словаўтваральнай паралеллю можа служыць маладзецкі. Параўн. таксама Nomina agentis важніца ’важная асоба’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

важне́цкий прост. важне́цкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балаўні́к, ‑а, м.

Разм. Дураслівец, свавольнік. [Нупрэй:] — Ніводзін з нашых малых не зробіць шкоды, дарма што некаторыя з іх балаўнікі. Кулакоўскі. А жарэбчык у вас важнецкі, — пахваліў .. [Андрэй] каня. — Малады, відаць, балаўнік. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изря́дный

1. разг. (значительный по количеству) даво́лі вялі́кі, немалы́, дастатко́вы; (большой) вялі́кі, до́бры;

2. (отличный) уст. важне́цкі, не абы́-які, выда́тны; (хороший) до́бры; (неплохой) нядрэ́нны, даво́лі до́бры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Прышрубаваць; закруціць. Прыкруціць гайку. // Прымацаваць да чаго‑н. з дапамогай шрубы, балта і пад. Клін патрэбна было пазам пакінуць на правую па ходу цягніка рэйку і прыкруціць балтамі. Краўчанка.

2. Закручваючы, прымацаваць; прывязаць. Прыладзіў [Зіновій Цімафеевіч] пучок мачалы, дротам прыкруціў да кія. Важнецкі квач атрымаўся. Нядзведскі.

3. Закруціць трохі або тужэй; падкруціць. Прыкруціць кран. // Круцячы, пакручваючы (рычажок, ручку), зменшыць што‑н., збавіць сілу, моц чаго‑н. Прыкруціць кнот у лямпе. □ Андрэй запаліў вялікі калгасны ліхтар.., прыкруціў агонь — меншы не так патушыць вецер — і пайшоў на ферму. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)