вадзі́цца, ваджу́ся, во́дзішся, во́дзіцца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць, жыць (пра жывёл, птушак і пад.); быць у наяўнасці.
Там водзяцца бабры.
Гэткае дабро ў нас даўно не водзіцца.
2. безас. Быць звычаем, правілам.
Як водзіцца ў нас.
3. з кім. Мець справу, сябраваць (разм.).
Не вадзіся больш з гэтым хлопчыкам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ва́дзіцца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
ва́джуся |
ва́дзімся |
| 2-я ас. |
ва́дзішся |
ва́дзіцеся |
| 3-я ас. |
ва́дзіцца |
ва́дзяцца |
| Прошлы час |
| м. |
ва́дзіўся |
ва́дзіліся |
| ж. |
ва́дзілася |
| н. |
ва́дзілася |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
ва́дзячыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вадзі́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
ваджу́ся |
во́дзімся |
| 2-я ас. |
во́дзішся |
во́дзіцеся |
| 3-я ас. |
во́дзіцца |
во́дзяцца |
| Прошлы час |
| м. |
вадзі́ўся |
вадзі́ліся |
| ж. |
вадзі́лася |
| н. |
вадзі́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
вадзі́ся |
вадзі́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
во́дзячыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вадзі́цца несов.
1. в разн. знач. води́ться;
у рацэ́ во́дзяцца акуні́ — в реке́ во́дятся о́куни;
як звыча́йна во́дзіцца ў нас — как обы́чно во́дится у нас;
чаго́ ты з ім во́дзішся? — заче́м ты с ним во́дишься?
2. страд. води́ться; см. вадзі́ць 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ва́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
Разм. Сварыцца, лаяцца, спрачацца з кім‑н. Хоць віном, а не вадзіцай Поіш мяне, сваціца, — Не хачу з табой вадзіцца, Бо ты любіш вадзіцца. Гілевіч.
вадзі́цца, ваджу́ся, во́дзішся, во́дзіцца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць, жыць (пра жывёл, птушак і пад.). Вадзіліся ў гэтым лесе мядзведзі, ласі і нават такі драпежны звер, як рысь. Лупсякоў. На гарышчы валаснога будынка вадзілася многа кажаноў. Лобан. // Быць у наяўнасці. У хаце не толькі не вадзіўся хлеб, але гадамі не было солі. Дуброўскі.
2. безас. Быць звычаем, правілам. [Суседка] прынесла паўбохана.. хлеба і для прыстойнасці, як гэта водзіцца ў час праводзін, засталася ў хаце. Ракітны.
3. з кім. Разм. Мець справу, сябраваць. [Маці:] — Васіль абы каго не пашле. Васіль абы з кім вадзіцца не будзе... Няхай.
4. Разм. Доўга і беспаспяхова змагацца з кім‑н. Вось-вось-вось ён ляжа, здэцца, Але пнецца — не здаецца. Так вадзіліся яны Цэлу ноч, як певуны. Крапіва. [Пятрок і Кузьма] браліся загрудкі, доўга вадзіліся, саплі і, нарэшце, так і разыходзіліся. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вадзі́цца ’пры змаганні цягацца’ (лаг., КЭС). Зваротная форма ад вадзі́ць з семантычным зрухам ’знацца з кім-небудзь, быць звязаным з кім-небудзь’ > ’змагацца пры барацьбе, цягацца, ухапіўшыся адзін за аднаго’; параўн. польск. wodzić się ’б’ючыся, перацягваць адзін другога з месца на месца’.
Ва́дзіцца ’сварыцца’ (Гарэц.; лаг., КЭС; докш., Янк. Мат.). Гл. ва́дзіць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
якша́ться несов., прост. вадзі́цца, зна́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сва́ціца, ‑ы, ж.
Разм. Ласк. да свацця (у 2 знач.). Хоць віном, а не вадзіцай Поіш мяне, сваціца, Не хачу з табой вадзіцца, Бо ты любіш вадзіцца. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хорово́диться несов., разг. (возиться) важда́цца; (водиться) вадзі́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
обща́ться несов.
1. мець зно́сіны;
2. (водить компанию) разг. вадзі́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)