вадаро́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. вадаро́д
Р. вадаро́ду
Д. вадаро́ду
В. вадаро́д
Т. вадаро́дам
М. вадаро́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вадаро́д, -у, М -дзе, м.

Хімічны элемент, самы лёгкі газ, які ў злучэнні з кіслародам утварае ваду.

|| прым. вадаро́дны, -ая, -ае.

Вадародная бомба (разнавіднасць атамнай бомбы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадаро́д, -ду м., хим. водород

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вадаро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічны элемент, лёгкі газ, які ў злучэнні з кіслародам утварае ваду. Перакіс вадароду. Хлорысты вадарод вадарод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэйтэ́рый, -ю, м.

Стабільны ізатоп вадароду, цяжкі вадарод.

|| прым. дэйтэ́рыевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіні́льны, -ая, -ае.

У выразе: сінільная кіслата — ядавітая бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю; цыяністы вадарод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

водоро́д хим. вадаро́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вадаро́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе вадарод. Вадародзістыя металы. Вадародзісты бром.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вугляво́ды, -аў, адз.о́д, -у, М -дзе, м.

Неабходныя для жыццядзейнасці арганічныя рэчывы, якія ўтрымліваюць у сабе вуглярод, кісларод і вадарод.

|| прым. вугляво́дны, -ая, -ае і вугляво́дзісты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сульфава́ць

‘замяшчаць (замясціць) у арганічным злучэнні вадарод у атама вугляроду’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сульфу́ю сульфу́ем
2-я ас. сульфу́еш сульфу́еце
3-я ас. сульфу́е сульфу́юць
Прошлы час
м. сульфава́ў сульфава́лі
ж. сульфава́ла
н. сульфава́ла
Загадны лад
2-я ас. сульфу́й сульфу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сульфу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)