вадаме́рка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вадаме́рка вадаме́ркі
Р. вадаме́ркі вадаме́рак
Д. вадаме́рцы вадаме́ркам
В. вадаме́рку вадаме́рак
Т. вадаме́ркай
вадаме́ркаю
вадаме́ркамі
М. вадаме́рцы вадаме́рках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вадаме́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Насякомае з тонкім выцягнутым целам і доўгімі нагамі, дзякуючы чаму хутка слізгаціць па паверхні вады. Па гладкай паверхні вады безупынна слізгаюць, нібы канькабежцы па лёдзе, мітуслівыя даўганогія вадамеркі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вадаме́ры, вадаме́рнікі ’мошкі ў выглядзе павукоў з доўгімі нагамі’ (КЭС; Інстр. II), вадаме́рка ’тс’ (КТС). Рус. водомерка ’Hydrometra, даўганожка, вадзяны павук’. Да вада і мераць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)