вадала́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вадала́зны вадала́зная вадала́знае вадала́зныя
Р. вадала́знага вадала́знай
вадала́знае
вадала́знага вадала́зных
Д. вадала́знаму вадала́знай вадала́знаму вадала́зным
В. вадала́зны (неадуш.)
вадала́знага (адуш.)
вадала́зную вадала́знае вадала́зныя (неадуш.)
вадала́зных (адуш.)
Т. вадала́зным вадала́знай
вадала́знаю
вадала́зным вадала́знымі
М. вадала́зным вадала́знай вадала́зным вадала́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вадала́зны водола́зный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вадала́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вадалаза. Вадалазныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадала́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які займаецца падводнымі работамі ў спецыяльным воданепранікальным касцюме.

|| прым. вадала́зны, -ая, -ае.

Вадалазныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

водола́зный вадала́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скафа́ндр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Герметычны вадалазны касцюм для работы пад вадой, а таксама спецыяльны касцюм касманаўтаў.

|| прым. скафа́ндравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлем, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Старажытны металічны воінскі галаўны ўбор, які ахоўваў галаву ад удараў, стрэл.

2. Спецыяльны галаўны ўбор лётчыкаў, танкістаў, спартсменаў і інш.

Скураны ш.

3. Спецыяльнае прыстасаванне, якое ахоўвае галаву і ізалюе яе ад навакольнага асяроддзя.

Вадалазны ш.

Кіслародны ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлем в разн. знач. шлем, род. шле́ма м.;

про́бковый шлем ко́ркавы шлем;

водола́зный шлем вадала́зны шлем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлем м., в разн. знач. шлем;

стальны́ ш. — стально́й шлем;

ко́ркавы ш. — про́бковый шлем;

вадала́зны ш. — водола́зный шлем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рышту́нак, ‑нку, м.

1. зб. Набор, сукупнасць прадметаў, прыстасаванняў, неабходных для якой‑н. дзейнасці, занятку, работы. Рыбацкі рыштунак. Вадалазны рыштунак. Паходны рыштунак. □ [Лапецька] як апантаны імчаўся дадому, хапаў свой паляўнічы рыштунак і неўзабаве на бліжэйшым балоце ці ў лесе грымела сапраўдная кананада. Паслядовіч.

2. Абл. Рыштаванне. Колькі ні намагаўся пан адбудавацца, нічога з гэтага не выйшла — як толькі з пабудоў здымалі рыштункі, зноў усё з’ядаў ненажэрны агонь. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)