бі́тва
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бі́тва |
бі́твы |
| Р. |
бі́твы |
бі́тваў |
| Д. |
бі́тве |
бі́твам |
| В. |
бі́тву |
бі́твы |
| Т. |
бі́твай бі́тваю |
бі́твамі |
| М. |
бі́тве |
бі́твах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перамо́га, -і, ДМ -мо́зе, мн. -і, -мо́г, ж.
1. Поспех у бітве, вайне, поўнае паражэнне праціўніка.
Дабіцца перамогі над ворагам.
2. Поспех у барацьбе за што-н., ажыццяўленне, дасягненне чаго-н. у выніку барацьбы, пераадолення чаго-н.
П. ў спаборніцтве.
◊
Пірава перамога (кніжн.) — перамога, здабытая вялікімі ахвярамі і таму роўная паражэнню [па імені эпірскага цара Піра].
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Відацца ’сустракацца, мець сустрэчу, бачыцца’ (Нас., Касп.), рус. видаться, йонаўск. ’быць відочным, віднецца’, арл., варон. ’вітацца’, каз. ’цалавацца пры сустрэчы, растанні’, ст.-рус. видатися ’бачыць адзін аднаго, убачыцца’; ’сыходзіцца для бою, сустракацца ў бітве’, чэш. vidati se ’бачыцца, сустракацца з кім-небудзь’, славац. vidať sa ’тс’; да відзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дані́на, -ы, ж.
1. Натуральны або грашовы падатак, які плаціла насельніцтва свайму князю, феадалу або пераможцу ў бітве (гіст.).
Абкласці данінай.
Сам Царград плаціў даніну Полацку.
2. каму. Ахвяраванне, дар каму-н.
Хадзіў, зняўшы шапку, і збіраў даніну.
3. перан., чаго. Тое, што трэба аддаць як належнае; аддзяка за што-н.
Д. павагі.
Д. ўдзячнасці людской.
4. перан., чаму. Вымушаная ўступка чаму-н.
Д. модзе.
Д. часу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́яць, рэе; незак.
1. Лятаць плаўна і лёгка; лунаць. За акном у небе сінім Рэе голуб — белы цвет. А. Александровіч. Недзе, пад намі, Кружылі спалохана хмары, Ды адзінокія рэялі ў небе арлы. Танк.
2. Развявацца (пра сцяг). І там, дзе ў бітве сцяг наш рэяў, Цяпер узняўся новы дом. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сара́тнік, ‑а, м.
Таварыш па барацьбе, бітве, зброі. Толькі пяццю падрыўнікамі атрада імя Ленінскага камсамола, якім камандаваў саратнік Канстанціна Заслонава А. Я. Андрэеў, было скінута пад адхон 58 варожых эшалонаў. Дзенісевіч. // Таварыш па грамадскае дзейнасці; паплечнік. А больш мы пра Леніна слухаць любілі, Пра мудрасць яго, пра саратнікаў смелых. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́сці, паду́, падзе́ш, падзе́; падзём, падзяце́, паду́ць; паў, па́ла; падзі́; зак.
1. гл. падаць.
2. Загінуць, быць забітым (высок.).
П. ў бітве за Радзіму.
П. ахвярай чаго-н. (загінуць з-за чаго-н.).
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць пераможаным, скарыцца (пра крэпасць, уладу; высок.).
Крэпасць пала.
Стары лад паў.
4. перан. Маральна апусціцца, стаць нікчэмным.
Нізка п.
◊
Ні села ні пала (разм.) — нечакана, без прычыны.
Пасці духам — страціць надзею, занудзіцца.
|| наз. падзе́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бі́тва, ‑ы, ж.
Бой, барацьба паміж варожымі сіламі. Бітва пад Масквой. Бітва на рэйках. Поле бітвы. // за што. Змаганне, барацьба. Бітва за ўраджай. □ [Ладынін:] — Трэба зразумець, таварышы, добра сабе ўсвядоміць, што мы пачалі вялікую бітву за поўны дастатак. Шамякін. // Разм. Бойка, сутычка. Бабы смяюцца, жартуюць і гавораць аб учарашняй бітве Драздоў і Дзятлоў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
боль, ‑ю, м.
Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты. Гэтае яго [Іванава] недаўменне абарваў ашалелы ўдар у грудзі, нясцерпны боль пранізаў горла, коратка бліснула хмарнае неба, і ўсё назаўжды знямела... Быкаў. Я спачываў не раз у іх цішы, А сум і боль не гаслі ў душы: Палезлі ў бітве мінскія сады, Як адшукаць любімых дрэў сляды? Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабо́ішча, ‑а, н.
1. Вялікая бітва; бой (у 1 знач.). Ты паўвайны прайшоў сумленныя салдатам, вынес на сваіх плячах не адно пабоішча. Ракітны. Не дай разгарэцца пабоішчам новым, Ты міру, адзінству свайму паслужы. Бачыла. // Месца, дзе адбывалася бітва.
2. Разм. Жорсткая бойка. Удзельнічаць у вулічным пабоішчы.
•••
Лядовае пабоішча — разгром наўгародцамі нямецкіх рыцараў-захопнікаў у 1242 г. у бітве на лёдзе Чудскога возера.
Мамаева пабоішча — а) пра вялікую сварку, бойку; б) пра поўны беспарадак. [Ад імя татарскага хана Мамая, які ў 14 ст. зрабіў спусташальнае нашэсце на Русь]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)