бяссэ́нсны, -ая, -ае.

Тое, што і бяссэнсавы.

|| наз. бяссэ́нснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяссэ́нсны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяссэ́нсны бяссэ́нсная бяссэ́нснае бяссэ́нсныя
Р. бяссэ́нснага бяссэ́нснай
бяссэ́нснае
бяссэ́нснага бяссэ́нсных
Д. бяссэ́нснаму бяссэ́нснай бяссэ́нснаму бяссэ́нсным
В. бяссэ́нсны (неадуш.)
бяссэ́нснага (адуш.)
бяссэ́нсную бяссэ́нснае бяссэ́нсныя (неадуш.)
бяссэ́нсных (адуш.)
Т. бяссэ́нсным бяссэ́нснай
бяссэ́нснаю
бяссэ́нсным бяссэ́нснымі
М. бяссэ́нсным бяссэ́нснай бяссэ́нсным бяссэ́нсных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бяссэ́нсны бессмы́сленный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяссэ́нсны, ‑ая, ‑ае.

1. У якім адсутнічае сэнс, змест. Паўтараць бяссэнсныя словы. Бяссэнсны адказ. Бяссэнсны выраз.

2. Пазбаўлены разумных падстаў; недарэчны, бязмэтна. Бяссэнснае блуканне па лесе. Бяссэнснае спусташэнне. Бяссэнснае практыкаванне.

3. Які выяўляе адсутнасць думкі, бяздумны. Бяссэнсны позірк. Бяссэнсны смех.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссэ́нсавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і бяссэнсны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесталко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Някемлівы, няцямлівы, неразумны. Бесталковы гаспадар.

2. Бязладны, хаатычны; бяссэнсны. А думкі, бесталковыя, дзікія думкі заварушыліся ў ім [у Васілю] скора-скора, як снег. Колас. [Дубовік] ішоў дадому з такім адчуваннем, нібы толькі закончыў нейкую бесталковую беганіну. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бессмы́сленный

1. (лишённый смысла) бяссэ́нсавы, бяссэ́нсны, бессэнсо́ўны; (абсурдный) недарэ́чны; (неразумный) неразу́мны;

2. (не соображающий) няўця́мны; (бездумный) бязду́мны; (неосмысленный) неасэнсава́ны; (глупый) бязглу́зды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)