бясспрэ́чны, -ая, -ае.

Які не выклікае пярэчанняў.

Бясспрэчныя довады.

|| наз. бясспрэ́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бясспрэ́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бясспрэ́чны бясспрэ́чная бясспрэ́чнае бясспрэ́чныя
Р. бясспрэ́чнага бясспрэ́чнай
бясспрэ́чнае
бясспрэ́чнага бясспрэ́чных
Д. бясспрэ́чнаму бясспрэ́чнай бясспрэ́чнаму бясспрэ́чным
В. бясспрэ́чны (неадуш.)
бясспрэ́чнага (адуш.)
бясспрэ́чную бясспрэ́чнае бясспрэ́чныя (неадуш.)
бясспрэ́чных (адуш.)
Т. бясспрэ́чным бясспрэ́чнай
бясспрэ́чнаю
бясспрэ́чным бясспрэ́чнымі
М. бясспрэ́чным бясспрэ́чнай бясспрэ́чным бясспрэ́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бясспрэ́чны

1. бесспо́рный, неоспори́мый;

~ная і́сціна — бесспо́рная (неоспори́мая) и́стина;

б. факт — бесспо́рный (неоспори́мый) факт;

2. безусло́вный, несомне́нный, определённый;

~ны даве́р — безусло́вное дове́рие;

б. по́спех — несомне́нный успе́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бясспрэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не выклікае пярэчанняў, спрэчак; несумненны, відавочны. Бясспрэчная ісціна. Бясспрэчнае палажэнне. Бясспрэчны факт. □ Чалавек без руху і работы нудзіцца, марнее, кажуць філосафы, — гэта ёсць бясспрэчная праўда. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесспо́рный бясспрэ́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неаспрэ́чны, -ая, -ае.

Які не выклікае пярэчанняў; бясспрэчны.

Н. факт.

|| наз. неаспрэ́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неоспори́мый бясспрэ́чны; неаспрэ́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аксіяматы́чны, -ая, -ае (кніжн.).

1. гл. аксіёма.

2. Бясспрэчны, зразумелы без доказаў.

|| наз. аксіяматы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несумне́нны, -ая, -ае.

Які не выклікае сумненняў; бясспрэчны.

Н. поспех.

Несумненна (прысл.) правільна.

|| наз. несумне́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неабвярга́льны, -ая, -ае.

Такі, які не можа быць абвергнуты; пераканальны, бясспрэчны.

Н. факт.

|| наз. неабвярга́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)