бяссла́ўны, -ая, -ае.

Які заслугоўвае асуджэння, ганебны.

Б. канец.

Бясслаўнае адступленне.

|| наз. бяссла́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяссла́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяссла́ўны бяссла́ўная бяссла́ўнае бяссла́ўныя
Р. бяссла́ўнага бяссла́ўнай
бяссла́ўнае
бяссла́ўнага бяссла́ўных
Д. бяссла́ўнаму бяссла́ўнай бяссла́ўнаму бяссла́ўным
В. бяссла́ўны (неадуш.)
бяссла́ўнага (адуш.)
бяссла́ўную бяссла́ўнае бяссла́ўныя (неадуш.)
бяссла́ўных (адуш.)
Т. бяссла́ўным бяссла́ўнай
бяссла́ўнаю
бяссла́ўным бяссла́ўнымі
М. бяссла́ўным бяссла́ўнай бяссла́ўным бяссла́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бяссла́ўны бессла́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяссла́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не заслугоўвае славы, не пакрыты славай, няслаўны; ганебны. Бясслаўнае адступленне. □ Калі ж варожыя палкі Прыйшлі таптаць маю радзіму, Іх ахінуў ты [усходні вецер] ў саван дыму І кінуў мёртвыя пяскі На іх бясслаўныя магілы. Танк. Ужо нямнога засталося жахлівых слядоў варожага нашэсця. Але добра захаваліся сляды іх бясслаўнай пагібелі: абгарэлыя іржавыя каркасы вагонаў, .. пакарэжаныя, пакрытыя іржою танкі, рэшткі спаленых аўтамашын. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бессла́вный нясла́ўны, бяссла́ўны, гане́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гане́бны, ‑ая, ‑ае.

Варты асуджэння, ганьбавання; нізкі, подлы. Ганебны ўчынак. Ганебныя паводзіны. Ганебная вайна. // Здольны абразіць; зняважлівы. Ганебнае слова. Ганебная мянушка. // Такі, якога варта саромецца; бясслаўны. Ганебнае мінулае. Ганебнае становішча. Ганебны канец.

•••

Паставіць да ганебнага слупа гл. паставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)