бяскро́ўны, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе малую колькасць крыві; вельмі бледны.

Бяскроўныя вусны.

2. Які адбываецца без кровапраліцця.

Бяскроўная перамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяскро́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяскро́ўны бяскро́ўная бяскро́ўнае бяскро́ўныя
Р. бяскро́ўнага бяскро́ўнай
бяскро́ўнае
бяскро́ўнага бяскро́ўных
Д. бяскро́ўнаму бяскро́ўнай бяскро́ўнаму бяскро́ўным
В. бяскро́ўны (неадуш.)
бяскро́ўнага (адуш.)
бяскро́ўную бяскро́ўнае бяскро́ўныя (неадуш.)
бяскро́ўных (адуш.)
Т. бяскро́ўным бяскро́ўнай
бяскро́ўнаю
бяскро́ўным бяскро́ўнымі
М. бяскро́ўным бяскро́ўнай бяскро́ўным бяскро́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяскро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены крыві або які змяшчае ў сабе малую колькасць крыві; вельмі бледны. Твар [Шабуні] быў бледны, бяскроўны, як у мёртвага. Мележ.

2. Які адбываецца без праліцця крыві. Бяскроўная рэвалюцыя.

3. перан. Нежывы, мёртвы. [Собіч:] — Хіба ж не паэзія ў тым, што, беручы вось гэтыя сухія, бяскроўныя лічбы, дзе няма ні аднаго слова, я чытаю цэлую найцікавейшую кнігу. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)