бяско́нцасць, -і, ж.

1. гл. бясконцы.

2. Уяўная велічыня, большая за ўсякую зададзеную (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяско́нцасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. бяско́нцасць
Р. бяско́нцасці
Д. бяско́нцасці
В. бяско́нцасць
Т. бяско́нцасцю
М. бяско́нцасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бяско́нцасць ж., разг.

1. бесконе́чность;

2. безграни́чность; беспреде́льность, безме́рность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяско́нцасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бясконцага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяско́нцы, -ая, -ае.

1. Бяскрайні, які не мае канца, межаў.

Б. блакіт.

2. Надзвычай доўгі, працяглы.

Бясконцыя спрэчкі.

3. Надзвычай моцны па сіле праяўлення.

Бясконцая радасць.

|| наз. бяско́нцасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несконча́емость бяско́нцасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бескане́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць бесканечнага; адсутнасць пачатку і канца. Бесканечнасць матэрыяльнага свету. // Тое, што не мае канца ці здаецца такім; бясконцасць. Бесканечнасць рэек. Бесканечнасць мора.

2. Уяўная велічыня, большая за ўсякую дадзеную.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесконе́чность

1. бяско́нцасць, -ці ж.; (в пространстве) бязме́жнасць, -ці ж.; бяскра́йнасць, -ці ж.;

2. мат. бескане́чнасць, -ці ж.;

◊

до бесконе́чности без канца́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абшар, прастор, прастора, прасцяг, абсяг, прыволле, раздолле, разлегласць, разлог, далягляд, даль, далеч, далячынь, шырыня, шыр, бязмежжа, бязмежнасць, бясконцасць, бяскрайнасць, неагляднасць; бязмер, бязмер'е, пространь (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)