Бяро́зкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Бяро́зкі
Р. Бяро́зак
Бяро́зкаў
Д. Бяро́зкам
В. Бяро́зкі
Т. Бяро́зкамі
М. Бяро́зках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бяро́зка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бяро́зка бяро́зкі
Р. бяро́зкі бяро́зак
Д. бяро́зцы бяро́зкам
В. бяро́зку бяро́зкі
Т. бяро́зкай
бяро́зкаю
бяро́зкамі
М. бяро́зцы бяро́зках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бяро́зка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Бяро́зка
Р. Бяро́зкі
Д. Бяро́зцы
В. Бяро́зку
Т. Бяро́зкай
Бяро́зкаю
М. Бяро́зцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зрэ́дку, прысл.

1. Іншы раз, час ад часу.

Ён з. заходзіць да нас.

2. Месцамі, дзе-нідзе.

З. трапляліся прыгажуні-бярозкі і трапяткія асіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыла́зіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -зіць; -зім, -зіце, -зяць; зак.

Вылезці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Бярозкі і хвойкі павылазілі з зямлі.

Валасы павылазілі з-пад шапкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаро́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Чалавек, які не дасягнуў паўналецця; падлетак.

2. Чалавек, жывёла або расліна нізкага росту.

Дзяўчынка-н. Бярозкі-недаросткі.

3. перан. Той, хто не дасягнуў грамадскай, інтэлектуальнай сталасці.

Палітычныя недаросткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўго́лы, ‑ая, ‑ае.

Амаль голы. Напаўголыя плечы. Напаўголыя дзеці. □ Сарамліва схіляюцца ў прывітальным паклоне напаўголыя бярозкі. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́расень, ‑сня, м.

Дзевяты месяц года. Быў канец верасня, і маладыя бярозкі на ўзлессі стаялі ў залатым убранні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрэ́дку, прысл.

1. Іншы раз, час ад часу. Навокал пацішэла, толькі зрэдку чуліся стрэлы. Мележ.

2. Дзе-нідзе, месцамі. Зрэдку трапляліся кучаравыя бярозкі і трапяткія асіны. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубо́к, ‑бка, м.

Памянш.-ласк. да дуб (у 1 знач.); малады невялікі дуб. А тым часам пачаўся лес, — спачатку кусты на куп’і, пасля, прылесак — бярозкі, дубкі, алешнік, елачкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)