бяля́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бяля́нка бяля́нкі
Р. бяля́нкі бяля́нак
Д. бяля́нцы бяля́нкам
В. бяля́нку бяля́нак
Т. бяля́нкай
бяля́нкаю
бяля́нкамі
М. бяля́нцы бяля́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бяля́нка ж.

1. обл. (белокудрая женщина) беля́нка;

2. (гриб) беля́нка, волну́шка бе́лая

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Светлавалосая, бялявая жанчына, дзяўчына. Цяпер як ні ў чым не бывала едуць вясельныя паязды з вёскі ў вёску: вязуць сабе палешукі чарнабровых нявест, а ўкраінцы — сінявокіх бялянак. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беля́нка бяля́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяля́нкі, ‑нак; адз. бялянка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Сямейства вялікіх дзённых матылёў атрада лускакрылых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́пніца ’матыль бялянка рэпавая, Pieris rapae L.’ (ЭПБ, 4). Ад рэпа (гл.), паколькі вусені развіваюцца на лісцях рэпы, параўн. аналагічна бру́чніца ’матыль бялянка бручкавая, Pieris napi’ (ЭПБ, 1) < бручка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)