бяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца белым.

Бялеюць скроні.

Б. ад страху.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. белае).

У далечыні бялелі будынкі.

|| зак. пабяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяле́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бяле́ю бяле́ем
2-я ас. бяле́еш бяле́еце
3-я ас. бяле́е бяле́юць
Прошлы час
м. бяле́ў бяле́лі
ж. бяле́ла
н. бяле́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час бяле́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бяле́ць несов.

1. беле́ть;

твар бяле́ў ад стра́ху — лицо́ беле́ло от стра́ха;

2. (виднеться) беле́ть, беле́ться;

у цемнаце́ бяле́е абру́с — в темноте́ беле́ет (беле́ется) ска́терть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца белым. Некалькі разоў твар Паліводскага зменьваў свой колер: то чырванеў, то зелянеў, то бялеў. Чорны. Ноч яшчэ спала, хоць на ўсходзе пачынала ўжо бялець неба. Дамашэвіч.

2. Вылучацца сваім белым колерам, віднецца (пра што‑н. белае). Зараз жа за Выганамі па шырокім пляцы, што раздзяляў дзве вёскі, Выганы і Высокае, паказалася школа.. прыветна бялеючы шырока раскрытымі аканіцамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабяле́ць гл. бялець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забяле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пачаць бялець (у 2 знач.).

Забялела на ўсходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяле́цца несов., см. бяле́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяле́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́ецца; незак. (разм.).

Тое, што і бялець (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беле́ть несов., в разн. знач. бяле́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяле́цца, ‑еецца; незак.

Разм. Тое, што і бялець (у 2 знач.). Апошняе праменне шпарка канала, запаноўваў змрок, але ў ім вельмі выразна бялеліся новыя бярвенні, устаўленыя ў старыя млынавыя сцены. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)