бязру́кі, -ая, -ае.

1. Які не мае рукі або рук.

Б. інвалід.

2. перан. Няспрытны ў рабоце, няўмелы (разм.).

|| наз. бязру́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязру́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязру́кі бязру́кая бязру́кае бязру́кія
Р. бязру́кага бязру́кай
бязру́кае
бязру́кага бязру́кіх
Д. бязру́каму бязру́кай бязру́каму бязру́кім
В. бязру́кі (неадуш.)
бязру́кага (адуш.)
бязру́кую бязру́кае бязру́кія (неадуш.)
бязру́кіх (адуш.)
Т. бязру́кім бязру́кай
бязру́каю
бязру́кім бязру́кімі
М. бязру́кім бязру́кай бязру́кім бязру́кіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бязру́кі прям., перен. безру́кий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязру́кі, ‑ая, ‑ае.

Які не мае рукі, рук. Арсеню першыя дні ў дзіцячым доме было нялёгка. Не таму, што ён быў бязрукі. Нядзведскі. // перан. Няспрытны ў рабоце, няўмелы. [Валянціна Міхайлаўна] не пачула, як .. [доктар] падышоў, як стаў ззаду і цераз яе плячо глядзеў на яе бязрукую работу. Васілевіч. / у знач. наз. бязру́кі, ‑ага, м. Лянівы горш за бязрукага. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безру́кий прям., перен. бязру́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)