бязлі́тасны, -ая, -ае.

Які не мае літасці, спачування; жорсткі, суровы.

Б. вораг.

Бязлітасная праўда.

|| наз. бязлі́таснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязлі́тасны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязлі́тасны бязлі́тасная бязлі́таснае бязлі́тасныя
Р. бязлі́таснага бязлі́таснай
бязлі́таснае
бязлі́таснага бязлі́тасных
Д. бязлі́таснаму бязлі́таснай бязлі́таснаму бязлі́тасным
В. бязлі́тасны (неадуш.)
бязлі́таснага (адуш.)
бязлі́тасную бязлі́таснае бязлі́тасныя (неадуш.)
бязлі́тасных (адуш.)
Т. бязлі́тасным бязлі́таснай
бязлі́таснаю
бязлі́тасным бязлі́таснымі
М. бязлі́тасным бязлі́таснай бязлі́тасным бязлі́тасных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бязлі́тасны безжа́лостный, беспоща́дный, неща́дный, немилосе́рдный, жесто́кий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязлі́тасны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае літасці, жалю, спачування. Бязлітасны чалавек. □ Але вораг напаў на маю бацькаўшчыну, каварны, бязлітасны, люты вораг. Гарбук. Патапавіч закрываў рукою шыю і стараўся цішэй ступаць, каб не ўвесці ў злосць гэтых бязлітасных пастаяльцаў. Кулакоўскі. // Які не заключае, не выяўляе ў сабе літасці, спачування; жорсткі, суровы. Бязлітасны прысуд. Бязлітасная крытыка. Бязлітасная праўда. Бязлітасныя словы. □ Узросшая магутнасць міжнародных манаполій зрабіла канкурэнтную барацьбу яшчэ больш бязлітаснай. Брэжнеў. Хлопец мімаволі сціснуў аўтамат і змерыў Грэчку бязлітаснымі блакітнымі вачамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязлітасны, няшчадны, жорсткі, люты, бяздушны, бессардэчны , неміласэрны, няўмольны, бесспагадлівы, бесспагадны, бесчалавечны, нечалавечы, нялюдскі, зверскі; акрутны (абл.); дзікі, варварскі, крывавы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

безжа́лостный бязлі́тасны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспоща́дный бязлі́тасны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драко́наўскі, -ая, -ае.

Крайне бязлітасны, жорсткі.

Драконаўскія законы.

Драконаўскія меры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывапі́вец, -піўца, мн. -піўцы, -піўцаў, м. (пагард.).

Бязлітасны, жорсткі чалавек, прыгнятальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

немилосе́рдный бязлі́тасны, неміласэ́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)