бязлі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязлі́сты бязлі́стая бязлі́стае бязлі́стыя
Р. бязлі́стага бязлі́стай
бязлі́стае
бязлі́стага бязлі́стых
Д. бязлі́стаму бязлі́стай бязлі́стаму бязлі́стым
В. бязлі́сты (неадуш.)
бязлі́стага (адуш.)
бязлі́стую бязлі́стае бязлі́стыя (неадуш.)
бязлі́стых (адуш.)
Т. бязлі́стым бязлі́стай
бязлі́стаю
бязлі́стым бязлі́стымі
М. бязлі́стым бязлі́стай бязлі́стым бязлі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бязлі́сты безли́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязлі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які не мае лісця. У бярэцца лес бязлісты У гарнітур свой зялёны, Піў гне вырай галасісты. Колас. Зялёныя гонкія сосны ўперамежку з елкамі і бязлістымі бярозамі мільгалі паабапал дарогі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безли́ственный бязлі́сты, бязлі́сцевы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безли́стный, безли́стый бязлі́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіратлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, як у сіраты. Сіратлівы выгляд. // Які праходзіць у адзіноце. Сіратлівая старасць. // Поўны пачуцця пакінутасці, адзіноты. Над лугам загаласіла — той самай жніўнаю песняй — жалейка. Сіратлівая, сумная песня!.. Брыль. Не было каму сагрэць яго сіратлівае сэрца. Валасевіч.

2. перан. Які знаходзіцца асобна ад іншых; адзінокі. Далёка сіратлівыя Мігаюць аганькі. Танк. Увосень.. разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік. Чорны. // Сумны, маркотны, бязрадасны. Як толькі больш прыкметна адчувалася дыханне восені, з дуба з нейкім сіратлівым, ледзь чутным шорахам зляталі адзін за другім лісты. Даніленка. Мой родны, сіратлівы дом — Бязлісты вяз з пустым гняздом, Але ўжо ловіць прагны слых Ваш лет, далёкія буслы. Вітка. Поле ляжала сумнае, сіратлівае. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)