бяззу́бы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бяззу́бы |
бяззу́бая |
бяззу́бае |
бяззу́быя |
| Р. |
бяззу́бага |
бяззу́бай бяззу́бае |
бяззу́бага |
бяззу́бых |
| Д. |
бяззу́баму |
бяззу́бай |
бяззу́баму |
бяззу́бым |
| В. |
бяззу́бы (неадуш.) бяззу́бага (адуш.) |
бяззу́бую |
бяззу́бае |
бяззу́быя (неадуш.) бяззу́бых (адуш.) |
| Т. |
бяззу́бым |
бяззу́бай бяззу́баю |
бяззу́бым |
бяззу́бымі |
| М. |
бяззу́бым |
бяззу́бай |
бяззу́бым |
бяззу́бых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
дзю́ба, ‑ы, ж.
1. Выцягнутыя, з рагавым пакрыццём, бяззубыя сківіцы ў птушак і некаторых іншых жывёл, прыстасаваныя для яды. Гусі шчыпалі мураву жоўтымі дзюбамі. Галавач. [Арол] прыўзняў кручкаватую дзюбу колеру адпаліраванага крэменя і зноўку ўзяўся смакаваць мяса. Беразняк.
2. перан. Тонкі востры канец чаго‑н. Дзюба нажа. □ [Галя] бачыла на школе шыферны дах і дзюбу вежавага крана. Грахоўскі. Людзі да Грасыльды хадзілі часта.., і кручок выгрыз за доўгія гады глыбокую ямку [у вушаку] — хаваецца ўсёй дзюбай. Пташнікаў.
•••
З камарыную дзюбу — пра што‑н. надта малое, мізэрнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)