бязду́м’е, -я, н.

Адсутнасць думак, засяроджанасці.

Стан бяздум’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязду́м’е

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. бязду́м’е
Р. бязду́м’я
Д. бязду́м’ю
В. бязду́м’е
Т. бязду́м’ем
М. бязду́м’і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бязду́м’е ср. безду́мье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязду́м’е, ‑я, н.

Інертны стан, які характарызуецца адсутнасцю думак, роздуму. Так стаяла.. [Алаіза Пашкевіч] да таго часу, пакуль з бяздум’я не вывеў паштальён, які падышоў і ўлажыў у клямку газеты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязду́мнасць, ‑і, ж.

Адсутнасць думак, інертнасць мыслення; бяздум’е. На Ніну раптам найшла нейкая дзіўная бяздумнасць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безду́мье ср. бязду́мнасць, -ці ж., бязду́м’е, род. бязду́м’я ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фаталісты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фаталізму; заснаваны на фаталізме. Фаталістычнае бяздум’е ляжала на абліччы яго [дзеда]. Чорны.

2. Няўхільны, непазбежны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)