бязво́дны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены вады, вільгаці.

Бязводная пустыня.

2. Які не мае ў сваім складзе вады (спец.).

Б. раствор.

|| наз. бязво́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязво́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязво́дны бязво́дная бязво́днае бязво́дныя
Р. бязво́днага бязво́днай
бязво́днае
бязво́днага бязво́дных
Д. бязво́днаму бязво́днай бязво́днаму бязво́дным
В. бязво́дны (неадуш.)
бязво́днага (адуш.)
бязво́дную бязво́днае бязво́дныя (неадуш.)
бязво́дных (адуш.)
Т. бязво́дным бязво́днай
бязво́днаю
бязво́дным бязво́днымі
М. бязво́дным бязво́днай бязво́дным бязво́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бязво́дны безво́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены вады, вільгаці. На шмат кіламетраў цягнуліся бязводныя, высушаныя гарачым ліпеньскім сонцам палі. Шамякін.

2. Які не мае ў сваім саставе вады, вільгаці. Бязводная серная кіслага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безво́дный бязво́дны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ураніні́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Мінерал, бязводны вокісел урану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ангідры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал (бязводны сернакіслы кальцый), які ў злучэнні з вадой дае гіне.

[Ад грэч. an — без- і hydrōr — вада.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Агульная назва натрыевых солей вугальнай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, быце. Крышталічная сода.

•••

Кальцыніраваная содабязводны вуглякіслы натрый.

Каўстычная сода — тэхнічная назва едкага натру.

Пітная сода — ачышчаны двухвуглякіслы натрый, белы парашок, які ўжываецца ў медыцыне і кулінарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)