Бэ́штать ’лаяць, ганьбіць’ (КЭС, палес.). Укр. бе́штати ’тс’. З польск. besztać ’тс’, якое непасрэдна звязана з лац. bestia (польск. bestja, bestia). Гл. Бернекер, 53. Але Брукнер (22) лічыў, што besztać з венг. beste ’звер; лаянкавае слова’ (< лац. bestia; MESz, 1, 288–289). Гл. яшчэ Рудніцкі, 119; Тамат, 108–109. Параўн. бэ́сціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́сціць ’лаяць, ганьбіць, зневажаць; мазаць адзежу’ (Шат., КЭС, лаг., БРС, Бір. Дзярж.), бэ́сціцца ’прыпадабняцца жывёле’ (Гарэц.). Параўн. ст.-укр. бествитися (з XVI ст.). Запазычанне з польск. bestwić ’тс’ (аб польскім слове гл. Брукнер, 22: да bestja < лац. bestia ’звер’). Параўн. бэ́штать. Форма бэ́сціцца адлюстроўвае польск. bestwić się. Непасрэдна з польск. bestja запазычана бел. бэ́стыя (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)