бы́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. бы́т
Р. бы́ту
Д. бы́ту
В. бы́т
Т. бы́там
М. бы́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бытаві́зм, -у, м.

Празмернае захапленне апісаннем быту, яго дэталей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бытапіса́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Падрабязнае апісанне быту, паўсядзённага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быт (род. бы́ту) м. быт;

бы́ту не дава́ць — не дава́ть поко́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закасне́лы, -ая, -ае.

Які закаснеў, зрабіўся косным, закаранелым.

Закаснелыя традыцыі старога быту.

|| наз. закасне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уту́льнасць, -і, ж.

1. гл. утульны.

2. Выгода, прыемная ўпарадкаванасць быту, жылля.

Стварыць у. у доме.

Хатняя ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быт быт, род. бы́ту м., по́быт, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бытапіса́льніцтва, ‑а, м.

Апісанне быту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быт, -у, М бы́це, м.

Агульны жыццёвы ўклад, паўсядзённае жыццё.

Сельскі б.

Быту не даваць (разм.) — дакучаць, парушаючы чый-н. спакой.

|| прым. бытавы́, -а́я, -о́е.

Бытавыя паслугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бытаві́зм, ‑у, м.

Празмернае захапленне апісаннем быту, яго дэталей. Без глыбокай самастойнай думкі аб жыцці павышаная ўвага да быту можа павярнуцца прыземленым бытавізмам. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)