бухга́лтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па бухгалтэрыі (у 1 знач.).

|| ж. бухга́лтарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. бухга́лтарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бухга́лтар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бухга́лтар бухга́лтары
Р. бухга́лтара бухга́лтараў
Д. бухга́лтару бухга́лтарам
В. бухга́лтара бухга́лтараў
Т. бухга́лтарам бухга́лтарамі
М. бухга́лтару бухга́лтарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бухга́лтар м. бухга́лтер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бухга́лтар, ‑а, м.

Спецыяліст па бухгалтарскай справе, які вядзе грашовую і камерцыйную справаздачнасць. [Жлукта:] Дык вы хочаце, каб я пайшоў да вас за бухгалтара? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бухга́лтер бухга́лтар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галоўбу́х м. (гало́ўны бухга́лтар) главбу́х (гла́вный бухга́лтер)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галоўбу́х, ‑а, м.

Галоўны бухгалтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

главбух (гла́вный бухга́лтер) галоўбу́х, -ха м. (гало́ўны бухга́лтар).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бухга́лтарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да бухгалтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадаве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Даверыць другому тое, што было даверана самому. Галоўны бухгалтар калгаса.. рэдка бываў у канторы і ўсе справы перадаверыў [Шуры] Яцык. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)