бу́сел

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бу́сел буслы́
Р. бу́сла бусло́ў
Д. бу́слу бусла́м
В. бу́сла бусло́ў
Т. бу́слам бусла́мі
М. бу́сле бусла́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бу́сел, -сла, мн. буслы́, -о́ў, м.

1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і доўгімі чырвонымі нагамі.

Б. даўгакрылы.

Белы б.

Чорны б.

2. Высокая бутэлька гарэлкі (уст., разм.).

На стале стаялі два буслы гарэлкі.

|| прым. буслі́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Б. клёкат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́сел I, -сла м., зоол. а́ист

бу́сел II, -сла м., уст., разг. (мера жидкости) че́тверть ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́сел, ‑ела; мн. буслы, ‑оў; м.

1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі. Па балоце, высока падымаючы чырвоныя ногі, хадзіў, шукаючы жаб, бусел. Васілевіч.

2. Разм. Высокая бутэлька гарэлкі. Тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́сел. Рус. бу́сел, бу́сель, бу́сол, укр. бу́сел, бу́сол, бу́сько, бусь і г. д., польск. busieł, buśko, buś, busek ’тс’. Лічаць, што гэтыя назвы звязаны з рус. прыметнікам бу́сый ’шэры’ (аб гэтым слове гл. Фасмер, 1, 252). Брукнер, 33 (польск. словы з усх.-слав.); Бернекер, 104; Корш, AfslPh, 9, 492; Фасмер, 1, 251; Рудніцкі, 1, 269–270. Вельмі падрабязна пра геаграфію слова і дыялектныя формы Клепікава, ВСЯ, 5, 158–160. Неверагодна. Якабсон, Word, 7, 190. Гл. яшчэ Нідэрман, Balto-Sl., 29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бусел; бацян (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чырванано́гі, -ая, -ае.

3 чырвонымі нагамі.

Ч. бусел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танкано́гі, -ая, -ае.

3 тонкімі нагамі.

Т. бусел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднябе́ссе, -я, н.

Нябесная высь.

Бусел лунае ў паднябессі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзюба́ты, -ая, -ае.

1. 3 доўгай дзюбай.

Д. бусел.

2. Падобны на дзюбу.

Прамову гаварыў чалавек з дзюбатым носам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)