бурлі́вы, -ая, -ае.

Бурны, шумлівы.

Бурлівыя хвалі.

|| наз. бурлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бурлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бурлі́вы бурлі́вая бурлі́вае бурлі́выя
Р. бурлі́вага бурлі́вай
бурлі́вае
бурлі́вага бурлі́вых
Д. бурлі́ваму бурлі́вай бурлі́ваму бурлі́вым
В. бурлі́вы (неадуш.)
бурлі́вага (адуш.)
бурлі́вую бурлі́вае бурлі́выя (неадуш.)
бурлі́вых (адуш.)
Т. бурлі́вым бурлі́вай
бурлі́ваю
бурлі́вым бурлі́вымі
М. бурлі́вым бурлі́вай бурлі́вым бурлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бурлі́вы прям., перен. бурли́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бурлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Бурны, шумлівы. Васіль бачыў рэкі там, каля свайго дому, але ж такой шырокай не наглядаў нават у самае бурлівае разводдзе. Кулакоўскі. Дэльфіны дагналі яхту і пачалі забаўляцца ў бурлівых хвалях за кармой, перакочваючыся са спіны на жывот. Дуброўскі.

2. перан. Разм. Поўны энергіі, шумны, неспакойны. [Лена] ўспамінала бурлівае камсамольскае жыццё ў школе. Лынькоў. Паходня сышоў на перон і адразу ж трапіў у бурлівы паток, які імкнуў паўз нейкія абломкі сцен і часовыя збудаванні. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурапе́нны, -ая, -ае.

У паэзіі: бурлівы, кіпучы.

Бурапенныя хвалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вірлі́вы, -ая, -ае.

Бурлівы, бурны, неспакойны.

В. паток.

Вірлівая маладосць (перан.).

|| наз. вірлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бурли́вый прям., перен. бурлі́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіпу́чы, -ая, -ае.

1. Бурлівы, пеністы.

К. вадаспад.

2. перан. Напружаны, дзейны.

Кіпучая дзейнасць.

|| наз. кіпу́часць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бурапе́нны, ‑ая, ‑ае.

Паэт. Бурлівы, кіпучы. Развялося шмат цяпер машын, — Аж да бурапеннага Байкала Паляцеў на самалёце сын. Кусянкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́йны ’непакорны, неўгамонны’ (Бяльк.), ’моцны, бурлівы’ (Нас.), ’вялікі, буйны’ (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Сцяшк. МГ, Яруш.). Укр. бу́йний ’моцны, бурлівы’, дыял. таксама ’вялікі, буйны’. Гэта апошняе значэнне, мабыць, другаснае і развілося ў бел. і ўкр. мовах незалежна, на базе зыходнага ’моцны’. Гл. буя́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)