бу́ркать несов., прост. бу́ркаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́ркаць несов., разг. бу́ркать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Буркалы ’вочы’ (КЭС). Відаць, запазычанне з рус. бу́ркалы ’выпучаныя вочы’. Параўн. рус. бу́ркалки ’мыльныя бурбалкі’; гл. яшчэ Бернекер, 102; Праабражэнскі, 1, 54; Фасмер, 1, 245. Не пераконвае Шанскі, 1, Б, 232: рус. бу́ркалы < бу́ркать ’кідаць’ (буркать взглядкидать взор). Хутчэй проста ад рус. дыял. бу́ркать ’глядзець’ (бу́ркать глазами).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бургану́ць ’кінуць’. Мабыць, дыялектная форма (азванчэнне ‑к‑ > ‑г‑ па суседству з ‑р‑) ад *буркану́ць, у́рка́ць ’кідаць’ (параўн. рус. бу́рка́ть ’кідаць’, укр. бу́ркати ’трасці’; да этымалогіі гл. Фасмер, 1, 245).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурча́ць (БРС, Нас., Яруш., Касп., Бяльк., Шат.), бурчэ́ць (Гарэц.). Таксама бу́ркаць, бу́ркнуць, бурката́ць. Гэтыя дзеясловы азначаюць розныя гукі (шум вады, голас чалавека і да т. п.). Параўн. яшчэ буркава́ць (голубы буркуюць). Укр. бу́ркати, бурча́ти, буркоті́ти, буркота́ти, бурку́ку́! (выклічнік, які перадае голас голуба), рус. бу́ркать, бурча́ть, польск. burknąć, burczeć, славен. búrkati і г. д. Гукапераймальнае. Бернекер, 102; Праабражэнскі, 1, 54; Рудніцкі, 262; Шанскі, 1, Б, 233. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 245, 249. Няпэўна Бецэнбергер, BB, 26, 188 (сувязь з *burʼa ’бура’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)