Бу́рая

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
ж.
Н. Бу́рая
Р. Бу́рай
Д. Бу́рай
В. Бу́рую
Т. Бу́рай
Бу́раю
М. Бу́рай

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чарнабу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Чорна-бурая ліса, а таксама футра, каўнер з такой лісы.

Паліто з чарнабуркай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буразём, ‑у, м.

Бурая лясная глеба. Буразёмы блізкія да чарназёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бром, -у, м.

Хімічны элемент, цяжкая цёмна-бурая вадкасць з рэзкім непрыемным пахам, якая выкарыстоўваецца ў тэхніцы, медыцыне, фатаграфіі і пад.

|| прым. бро́мавы, -ая, -ае і бро́місты, -ая, -ае.

Бромісты калій.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іхтыёл, ‑у, м.

Густая чырвона-бурая лекавая вадкасць — прадукт перапрацоўкі сланцаў, багатых астаткамі выкапнёвых рыб.

[Ад грэч. ichtys — рыба і лац. oleum — алей.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фу́кус, ‑а, м.

Дробная бурая марская водарасць, якая выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы як угнаенне і корм.

[Лац. fucus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурёнка и бурёнушка уменьш.-ласк., разг. бу́рая, -рай ж., гняда́я, -до́й ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́ры

‘колер’

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бу́ры бу́рая бу́рае бу́рыя
Р. бу́рага бу́рай
бу́рае
бу́рага бу́рых
Д. бу́раму бу́рай бу́раму бу́рым
В. бу́ры (неадуш.)
бу́рага (адуш.)
бу́рую бу́рае бу́рыя (неадуш.)
бу́рых (адуш.)
Т. бу́рым бу́рай
бу́раю
бу́рым бу́рымі
М. бу́рым бу́рай бу́рым бу́рых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чо́рна-бу́ры, ‑ая, ‑ае.

Буры з чорным, цёмным адценнем. Усе раптам убачылі, як падымаецца над лесам, клубіцца чорна-буры дым... Сачанка. // Пра масць звяроў такога колеру. Чорна-буры мядзведзь. Чорна-бурая лісіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнабу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Чорна-бурая ліса. // Футра гэтай жывёлы; гаржэтка з футра чорна-бурай лісы. [Інжынер] паціснуў руку Косцю, Ані і адышоў да акна, дзе яго чакала жанчына з чарнабуркай на плячах. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)