бума́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Мужчынскі плоскі кашалёк для папяровых грошай і дакументаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бума́жнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бума́жнік бума́жнікі
Р. бума́жніка бума́жнікаў
Д. бума́жніку бума́жнікам
В. бума́жнік бума́жнікі
Т. бума́жнікам бума́жнікамі
М. бума́жніку бума́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бума́жнік м. (для денег) бума́жник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бума́жнік, ‑а, м.

Невялікіх памераў кішанёвая папка для папяровых грошай і дакументаў; кашалёк. Блок.. выняў з кішэні бумажнік, даў Лабановічу дзесяцірублёўку і моўчкі кіўнуў галавою, даючы гэтым зразумець, што болей гаварыць няма аб чым і што работы болей не будзе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бума́жникI (для денег) бума́жнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павытраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вытрасці ўсё, многае. Павытрасаць дарожкі. □ Бумажнік і кашалёк [наглядчыкі] павытрасалі, грошы палажылі на стол. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзесяцірублёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Разм. Грашовы знак вартасцю ў дзесяць рублёў. [Блок] выняў з кішэні бумажнік, даў Лабановічу дзесяцірублёўку і моўчкі кіўнуў галавою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скла́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязны, плаўны (пра мову, пісьмо і пад.). Складныя думкі не лезлі ў галаву. Броўка. // Разм. Мерны, рыфмаваны (пра мову). Складныя прыпеўкі. // Разм. Стройны, зладжаны (пра спеў, музыку). Я шчаслівы, што я разам Пяю песні з камсамолам. Пяём песні складным сказам, Ажно рэхі йдуць наўкола! Купала.

2. Добры, удачны. Складнае жыццё.

3. Разм. Добра складзены, зграбны, стройны. Складны хлопец. □ [Васіль] быў нават крыху вышэйшы за мяне, складны ў плячах. Кавалёў.

складны́, а́я, ‑о́е.

Такі, што можна складваць дзякуючы рухомаму злучэнню частак. Складны бумажнік. Складное вудзільна. □ Даніла моўчкі выцягнуў з зямлянкі дошкі, дастаў з кішэні драўляны складны метр. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)