бу́квіца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бу́квіца бу́квіцы
Р. бу́квіцы бу́квіц
Д. бу́квіцы бу́квіцам
В. бу́квіцу бу́квіцы
Т. бу́квіцай
бу́квіцаю
бу́квіцамі
М. бу́квіцы бу́квіцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бу́квіца ж., бот. бу́квица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́квіца, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́квіца ’расліна Betonica L.’ (Кіс.), таксама ’першацвет, Primula veris L., арніка, Arnica montana L.’ (Кіс.). Для Betonica officinalis гэта агульнаслав. назва: рус. буквица, буковица, буковина, укр. буквиця, польск. bukwica, bukwa, ст.-чэш. bukva, bukvice, bukovice, славац. bukvica, харв. bukvica (Мяркулава, Очерки, 137; Махэк, Jména rostl., 198–199). Як думаў Растафінскі, Symbola, 283, ёсць сувязь з назвай дрэва — *bukъ (Betonica мае лісце, якое зраслося на канцы, як у бука).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́квица бот. бу́квіца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)