буго́рчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. буго́рчык буго́рчыкі
Р. буго́рчыка буго́рчыкаў
Д. буго́рчыку буго́рчыкам
В. буго́рчык буго́рчыкі
Т. буго́рчыкам буго́рчыкамі
М. буго́рчыку буго́рчыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. напух, ‑ла; зак.

Стаць ненармальна пухлым, успухнуць. На пераносіцы між брывей у Марціна напух працяты маршчынай бугорчык. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́пач ’грыб пеўнік стракаты’ (ТС), сюды ж пу́пачка ’ўсялякае уздуцце, бародаўка, пупышка’ (Шат.). Да пуп (гл.), параўн. рус. дыял. пупка ’невялікі белы бугорчык, пупырышак на мухаморы’, польск. pępek ’від грыба’, балг. пупавица ’порхаўка, Lycoperdon bovista’ і да т. п., усе з-за знешняга падабенства (пукатасць, лускаватая ці бугрыстая паверхня), параўн. БЕР, 5, 855; Махэк₂, 500.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупы́р1 ’уздуцце, пухір’ (Цых.), пупырка ’бародаўка’ (Яўс.), пупырышка ’маленькі бугорчык, звычайна на скуры; пупышка’ (ТСБМ), рус. пупырь ’прышч; пухір; пупышка; грыб’, пупырка ’завязь агуркоў’, польск. pępyrz ’пухір’ (1136 г., pampir у запісе, гл. Банькоўскі, 2, 539). Прасл. дыял. *роругь (< *рорь), гл. пуп (Фасмер, 3, 408).

Пупы́р2 ’сава’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае (ад пупу! ’крык птушкі’), параўн. укр. пупенак, пупник ’від птушкі’, балг. пу́панец ’сава, Upupa epops’, пупа ’крычаць пупу! (пра саву)’ і лац. назву птушкі upupa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́зел 1, ‑зла, м.

1. Месца, дзе звязаны канцы чаго‑н. або зацягнута пятля на чым‑н. Гальштук быў новы, бліскучы і слізкі, і вузел атрымліваўся то вялікі, то малы, то крывы. Шыцік.

2. перан. Складанае спляценне якіх‑н. падзей, збег акалічнасцей. Вузел супярэчнасцей. Драматычны вузел п’есы. □ [Галена:] — Вы, здаецца, усе таксама ўблытаны ў гэтым вузле. Чорны.

3. Месца перакрыжавання, стыку чаго‑н. Чыгуначны вузел. □ Відно было з другога паверха, як у адным месцы сыходзяцца ў вузел палявыя дарогі. Чорны.

4. Сукупнасць размешчаных побач збудаванняў, машын, механізмаў і пад., звязаных паміж сабой. Энергетычны вузел. Радыётрансляцыйны вузел. Вузел абароны. // Частка машын, механізмаў, якая з’яўляецца злучэннем больш простых дэталей. Вузлы аўтамашыны.

5. Патоўшчаная частка сцябла з парасткамі або лісцямі. Лісцявы вузел.

6. Від прычоскі з доўгіх валасоў, закручаных на патыліцы. Аня Папова, трымаючы ў зубах шпількі, стаяла перад люстэркам і заколвала на патыліцы цяжкі вузел кос. Васілевіч.

7. Скапленне нервовых клетак. Нервовы вузел. // Патаўшчэнне сасудаў; бугорчык на скуры. Вузлы жыл.

8. Тое, што і клунак. Гаспадыня сама выбрала ўсё найлепшае, навязала ў настольнік даволі вялікі вузел, прыладзіла яго сабе на плечы. Шамякін.

•••

Марскі вузел — агульная назва рознага віду петляў і спосабаў звязвання тросаў.

Мёртвы вузел — асобы спосаб звязвання вяровак.

Санітарны вузел — памяшканні, абсталяваныя для санітарна-гігіенічных мэт (ванная, пральня, прыбіральня і пад.).

Гордзіеў вузел — пра заблытаныя абставіны, справы.

Рассячы гордзіеў вузел гл. рассячы.

ву́зел 2, ‑зла, м.

Мера скорасці ходу суднаў, роўная 1,852 км у гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)