Бубначы́ ’малыя дзеці’ (Сцяц.). Параўн. бубна́ч ’музыкант, што грае на бубне’ (Інстр. III), той, хто дакучае’ (КЭС). З гэтага апошняга развіваецца значэнне ’малыя дзеці’. Наўрад ці бубначы́ можна непасрэдна параўноўваць з бу́бны ’дзеці’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бубна́ч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бубна́ч бубначы́
Р. бубнача́ бубначо́ў
Д. бубначу́ бубнача́м
В. бубнача́ бубначо́ў
Т. бубначо́м бубнача́мі
М. бубначу́ бубнача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)